У майго коціка Коці выявіўся дыябет. Коці 12 гадоў (прынамсі, мы яго ўзялі ў валанцёраў 10 гадоў таму, і па ацэнках ветэрынараў яму было тады каля двух гадоў ). Мы досыць хутка змаглі распазнаць хваробу, не ў апошнюю чаргу дзякуючы таму, што пра такое раней бачылі пост у fb.
Магчыма, камусьці дапаможа і мой допіс.
Трывожныя прыкметы: я стала заўважаць, што Коця надта шмат п'е вады і часта ходзіць у туалет, напаўніцель сканчваецца значна хутчэй. У мяне ўзніклі падазрэнні - дыябет або МКБ (моче-каменная болезнь). Звярнуліся да ветэрынара, памерылі цукар - 22. Гэта было 2 тыдні таму.
Лячэнне (распачалі адразу ж): двойчы ў суткі колем лантус - для ката трэба самы маленькі шпрыц 0,3 мл., у Коці дазіроўка 0,015 (паўтары маленькія рысачкі, без акуляраў я не спраўляюся). Калоць ката нескладана - іголка такая тонкая, што ён не паспявае адчуць боль ад укола. А вось мерыць цукар у крыві складаней (пакуль раз на тыдзень робіцца маніторынг - вымярэнне праз кожныя 3-4 гадзіны).
Прагноз доктара: 6 з 10 катоў з дыябетам могуць увайсці ў рэмісію. Пры рэгулярным кантролі і лячэнні кот можа быць у добрым стане. Прынамсі, мы на тое спадзяемся.